Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
4
15
text
stringlengths
13
6.58k
у конаўцы берасцянай, каб не выліўся, глядзі. У ім поўна. Сушыла я з дзясятачак, цыбулькі, гуркоў прынесла.
Але вачэй на Ганну не падымаў і ў думках злаваў на свае асабліва непаслухмяныя пальцы.
як хацелася сесці, проста дзіва.
Ды я чалавек нязлы, спагадлівы, асабліва да дзевак. Ён жартам стараўся як можна загладзіць памылку, растапіць яе непрыхільнасць, якая стала такой калючай.
злазь ды, пакуль тое, саломы адграбі, памажы.
Ён знарок не глядзеў на Ганну, але і не пазіраючы на яе, Васіль адчуў сябе ў поўнай меры шчаслівым.
І разам з тым узяла нецярплівасць, каб хутчэй зноў пабачыцца.
і ў пальчатках. Спачатку ўдвух: купец і Ларывон.
У Ёселя. З Аронам яго ўдваіх. Там закутак яе такі, што як паставілі ложкі, дык размінуцца няма як.
Хустку дык канечне купіць трэба. Не абы-якую, кашаміравую, з кветкамі.
Эх, дзешава прадалі, - пашкадаваў Яўхім у голас. - Я болей даў бы.
— Нібы не помніў. Едакоў семера.
"Алена Зайчыкава, мабыць", — першая гоніць цягучую маўклівасць Ганна.
Толькі калі Сарока сышла з вачэй, Глушак даў волю радасці. Цешыўся Яўхімам: маладзец, адно слова — маладзец! Бацькава насенне!
Яна зірнула на авечак. Тыя ціха ляжалі сабе ў задку воза, ужо даўно звыкшыся з прывязкаю, страціўшы якую-небудзь надзею вырвацца на волю, толькі вушамі ўздрыгвалі пры блізкіх воклічах.
Ганна, і не пазіраючы ў яго бок, чула, як ён падыходзіць, чула яго крокі, фырканне каня, і ўсё больш насцярожвалася.
Ну, і нам доўг. Але не тое ўсё адно. Ён хацеў, каб прыйшла я. Так і сказаў.
Драбіна ледзь даставала даверху і стаяла крута.
На гімнасцёрцы, напятай на шырокіх грудзях, зазырчэў ордэн Чырвонага Сцяга, акружаны выгаралай паркалёвай зборкай.
"Мабыць". "Алена от любіць вішчаць. Шчакоткі страх як баіцца".
Раздзел пяты.
"А я дык не баюся". "О, глядзі ты, які смелы стаў, герой".
Шчасце поўніла грудзі, шчасцем поўніўся бераг азярца, трава, асака, увесь свет.
Цабры! Цабры каму! Цабры новыя, асінавыя, сасновыя! Дзежкі, бочкі! Дзежкі! Дзежкі!
Ну і чарнеча ж, хоць вока выкалі, падумала, падымаючы каўнерык,
Яшчэ амаль усюды свяціліся жоўтыя, варухлівыя агні, водсветы лучыны. Сярод іх асабліва блізкі, родны вылучыў агеньчык сваёй хаты.
Толькі жаніхоў нешта няма. Ды будуць, дай выраўняцца. Яблыка ж
Ну, ёсць і добрая... — Е, ды не для нас.
з вялікімі нашыўнымі кішэнямі на грудзях і па баках, са стаячым каўняром, які падпіраў і цёр падбародак.
Абдзярэ чалавека голым, без сарочкі, даруць і адпусціць, ды яшчэ дзякуй яму скажаце.
Васіль, збіраючыся на спатканне, памог ёй: прыгразіў, калі смаркач хоць раз сунецца туды яшчэ, пабіць няшчадна.
падсунуўшы да агню ўслон, на якім тырчала прасніца з барадой кужалю, сядзела і маці, цётка Аўдоцця.
Гэтаму яго вучыла маці, вучыў небагаты і немалы горкі вопыт. І ён цярпеў.
Усё потым пайшло на глум. Усё, што датуль быццам бы зычыла шчасце. За што?
Трымаеш чалавека без дастатковых падстаў. Можна сказаць, невіноўнага.
Барадаты Мітрахван выцягнуў з-пад плота старыя козлы,
Кажуць, у камунаўцаў таксама бог е, яму кожны дзень моляцца.
Мачыха не магла ўтрымацца: Швэндаюцца, швэндаюцца, разявы.
поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі,
хаваліся, драмалі па цёмных задушных сваіх норах.
Ну, і добра. Будзем удзвюх, спакойна адказала Ганна.
Яўхім узяў яе за локаць, пазваў. Адыходзячы, кінуў чалавеку:
Ганна заспяшалася, падчапіла пад перавясла першы сноп, напружыўшы рукі, узняла, спусціла ўніз к мастку, дзе стаяў побач з бацькам Яўхім.
Перамяніўся на хаду толькі за балотам, можа, праз вярсту.
з дзедам, хату пасцеражэш. Ды глядзі добранька.
Цяпер, у цемры, гэтая макрата была страшнейшая.
Рабіў ён усё не хапаючыся, паважна, нават урачыста, з нейкім набожным выглядам, з якім, мабыць, і ў царкве на малітве стаяў.
Дзеўка была б якая асаблівая, а то ж грудзі як грудзі, ногі як ногі. Грудзі нават
Ды глядзі ж, каб пільнаваў добра, бо ўвечары я прыеду.
Думаў, што малы не стане чакаць, але той не адыходзіў, сачыў за кожным яго рухам.
Зямля, туды яе маць, — вылаяўся Грыбок. — Зямля, пясок адзін.
Вельмі ж асаблівая была яна сярод вясковых жанок: хуткая, мітуслівая, ніколі не пройдзе ціха, усё бегам, бегам.
Чарніц можна. Прося гаварыла, той раз іх вельмі куплялі, два нейкія купцы з самога Мозыра прыязджалі.
Ціхі занадта, яму хоць палец у рот пакладзі. Няхай сам абабіваецца, калі такая ўрода.
Пачуў, як цупае за двума гумнамі цэп у Зайчыкавым гумне,
Касіў ён цяпер асцярожней, сачыў за куп'ём, якое пачынала трапляцца ўсё часцей і часцей.
"Эге, паправіўся..." — панура пакруціў галавою дзед, тым часам як дзіця, якое першы раз устала.
Я тут хлеба дзве куліткі паклала, учора спякла. Мятку дзед расстараўся,
На суседнім двары, каля хлява, завіхаўся пры калёсах барадаты, у палатнянай доўгай сарочцы дзядзька.
Дні за днямі цікаўна, але нясмела глядзела яна на вуліцу, на ўсіх, хто праходзіў міма,
каб камар носу не падтачыў. Найперш перапісаць трэ ўсіх: колькі ў каго зямлі, колькі душ рабочых і дзяцей.
У каляінах на загуменні, якім яны ішлі, усюды холадна бялела вада.
Не адзін раз уступаў ці ўрываўся Міканор
Дарэмна Валодзька чакаў адказу, пазіраючы на брата вачыма, якія прасілі і малілі, ніяк не хочучы верыць у братнюю чэрствасць. Васіль маўчаў. Ён быў непахісны.
Цягнеш яго па дрыгве, цераз чорныя брады, цераз канавы.
Васіль адпускае яе рукі. Доўга пасля гэтага стаіць ён моўчкі, тоячы ў душы крыўду. Ну падумаеш, якая далікатная, трошачкі ад душы ж пальцы паціснуў, яна ўжо і трываць не можа.
Сесці хоць на купіну, хоць у ваду, пасядзець трохі, адпачыць, а там можна зноў устаць і зноў ісці.
Стары ўзяў з кутка ля варот вілы, падаў Хадосьцы, сказаў, што яна будзе з Іванам адграбаць салому, а Ганне кіўнуў галавой наверх: Палезеш туды, падаваць снапы.
Бацька пашкадаваў: — Кабанчык малаваты шчэ. Месяцы б шчэ тры пакарміць. І цяліца...
Выходзячы з Яўхімам, яна падумала пра Васіля: тут ён яшчэ ці пайшоў?
Жанчына глянула недаверліва, прамаўчала. Але Яўхім не адступіўся, вельмі сур'ёзна, дзелавіта запытаў:
— Ну, а чаму ж ты супроць землеўпарадкавання? — Я супроць? — яўна не згадзіўся Васіль.
Павінны быць канкрэтныя факты, — ціха, але ўпарта прамовіў Апейка.
напэўна, муж і жонка, нясмела, неяк падазрона аглядвалі, абгладжвалі, мацалі рудую рагулю, недаверліва слухалі другіх жанчыну і мужчыну, якія расхвальвалі свой скарб.
І аднаго гэтага факта, калі на тое, досыць. А я думаю, мала.
Ён добра ведаў, што не закаханы. Яўхім нават з пагардай думаў пра яе: было б аб чым думаць, па чым сохнуць.
Барадаты Мітрафан прабурчаў толькі: «На мароз бярэ».
Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў.
Васіль заклапочана, па-гаспадарску стала прызнаецца, дзеліцца з Ганнаю:
За кавалёвым возам ціснулася цікаўная чародка. Гарачых цыганоў абкружыла дзядзьку, які трымаў порсткага жарэбчыка.
зграбала траву, абярэмкамі на граблях зносіла на сухое.
узвышша, адчувалася, спадала ў нявідную шырозную лагчыну.
Канакрад, не пытаючыся дазволу, узяў пілу і сякеру ў яго з рук.
У яго быў такі выраз на твары, які, здавалася, Апейку гаварыў: «Ведаю, навошта паклікалі, пра што пытацца будзеце. Дабра не чакаю».
Яўхім не хапаў яе нават за руку, ішлі проста як знаёмыя.
Але, поўная неперажытага хвалявання, азірнуцца не пасмела.
І ўсё ж і гэта апаліла Васіля гарачай рэўнасцю, пякучай крыўдай.
Мяне таксама міліцыянер... Шабета...
Яна хацела, мусіць, паглядзецца ў ваду, але з хаты раптам пачуўся незадаволены крык: "Ганно!
Ерунда агратэхніка ваша гэта. Зямля — от што бог. Е добрая, дык і ўсё будзе.
па-мужчынску стала пакапаўся ў ламаччы, што было каля вогнішча,
Аднойчы маці дачулася, што Валодзька таксама ходзіць у гадзючнік. Увесь вечар жахалася, палохала малога, расказваючы розныя страхі пра гадзюк.
Увесь час блішчэла, ззяла ў іх няўхіснае хваляванне.
Дробны, цагляна-чырвоны, старэйшы, відаць, між іх, і раз, і другі хвацка працягнуў руку,
І наогул, хіба добра было б яму, няхай маладому чалавеку, але ж мужчыну, гаспадару, старшаму ў сям'і, звязвацца з нейкай дзяўчушкай?
Капуста ўрадзіла, — сказала здзіўлена Ганна, любуючыся вялізным лабастым качаном.
Быў Васіль ці не быў у краме, а ёй здавалася, што ён каля яе, сочыць за ёй.
Задоўга да паўдня чутка з Сарокаю вярнулася назад у Глушакову хату.
І калі пасля звароту хлопец-вартавы загадаў яму збірацца, Васіль прымусіў сябе не паверыць, што гэта і ёсць тая чаканая хвіліна. Ён спакойна надзеў світу, як звычайна, хмурна сутуліўся, чакаючы загаду.
Ганна ўжо раскладвала агонь сама. Кволы агеньчык, перад якім яна ляжала на ўколенцах,
End of preview. Expand in Data Studio

AudioSet Pipeline Output

Shard-based dataset export published by AudioSetPipeline.

Downloads last month
82